Тэставая сетка Tinker. [InvArch]

Mr flower
3 min readMar 19, 2022

--

Адной з галоўных навін апошніх дзён у кам’юніці InvArch стаў чаканы запуск тэставай сеткі Tinker.

Старт тэсціравання плануецца на канец сакавіка гэтага года. Прыняць удзел можа абсалютна любы ахвочы. Што тычыцца ўзнагарод за гэты тэст, то першапачаткова на Ambassador Sync гаварылася, што мерапрыемства будзе аплачваным. Аднак на апошняй AMA было агучана, што гэты тэстнет будзе бязвыплатным. Тым не менш я вельмі рэкамендую вам прыняць удзел, бо ніхто не ведае, што чакае вас за гэта ў будучыні, а калі не чакае нічога, то вы проста дапаможаце камандзе сабраць неабходную інфармацыю. Гэта першым чынам дапаможа распрацоўнікам выявіць і ўхіліць магчымыя памылкі кода, а акрамя таго дасць тэсціроўшчыкам бясцэнны досвед працы ў праекце.

Першапачаткова меркавалася запусціць тэставую сетку Tinker як парачэйн на Kusama. Нават было праведзенае апытанне ў Twitter, па выніках якога стала відавочна, што кам’юніці падтрымлівае ініцыятыву каманды праекта.

Але ў далейшым было прынятае рашэньне адмовіцца ад гэтай ідэі. Уся справа ў тым, што запуск тэставай сеткі Tinker на Kusama запатрабаваў бы прыкладанні велізарных намаганняў па падрыхтоўцы запуску і мог паўплываць на дакладнае прытрымліванне дарожнай карце. У прыватнасці, трэба было б ажыццяўляць падтрымку абмену данымі з яшчэ адной, фактычна незалежнай сеткай.

Каманда InvArch ужо хутка плануе парадаваць нас новымі тэхнічнымі рашэннямі. Адным з іх будзе пратакол XCM-рашэнне па міжсеткавым абмене інфармацыяй. Калі ўжо ўсё амаль запушчана, то няма абсалютна ніякіх прычын падвяргаць усё рызыцы. Кожны мае сваё меркаванне на гэты конт, але я веру ў тое, што гэта было правільнае рашэнне, а таксама я цалкам давяраю камандзе праекта, бо менавіта яны тут прафесіяналы сваёй справы.

Для чаго ўвогуле патрэбна тэставая сетка ў блокчэйне?

Тэставая сетка служыць для распрацоўшчыкаў так званым палігонам для выпрабаванняў. Тут праходзяць тэсціраванне ўсе новаўвядзенні і паляпшэнні кода. Сутнасць тэставай сеткі — прыцягнуць як мага больш карыстальнікаў, правесці параўнальныя выпрабаванні блокчэйн-рашэнняў без шкоды для асноўнай сеткі. Гэта тое ж самае, што распрацоўшчыкі сайтаў на фрэймворках называюць A/B тэсціраванне. У дадзеным выпадку мы бачым кардынальнае адрозненне ад форка сеткі.

Старажылы крыптавалютнага руху выдатна памятаюць той самы нашумелы інцыдэнт з Ethereum, калі ў выніку сур’ёзных праблем з бяспекай блокчейна, было прынята рашэнне зрабіць форк, адгалінаванне ад асноўнага ланцужка блокаў. Так на свет з’явіўся новы Ethereum, а стары пачаў называцца Ethereum Classic.

Тут усё інакш. Распрацоўнікі першапачаткова ствараюць дзве сеткі. Гэтая схема ўжо паспяхова была абкатана з Polkadot / Kusama, дзе Kusama як тэставая сетка прыняла на сябе ўсе новаўвядзенні. У далейшым яе папулярнасць набрала такія абароты, што гэта амаль самастойны праект. Хто ведае, цалкам дапушчальна, што з цягам часу тэставую сетку Tinker чакае той жа лёс.

Тэставая сетка Tinker будзе запушчана 25 сакавіка 2022 г., і будзе актыўная на працягу тыдня, таксама да тэстнэту будзе прыкладацца кіраўніцтва ў якім каманда падрабязней растлумачыць пра тое як удзельнічаць і на што звяртаць увагу, яго можна чакаць у панядзелак 21 сакавіка.

Падрабязней пра планы на тэст вы можаце пачытаць у разабраным штотыднёвіку праекта.

#InvArch #Web3 #Polkadot #Blockchain

Сайт: http://invarch.network/
Medium: https://invarch.medium.com/
Discord: https://discord.gg/DR2A9vFSad
Twitter: https://twitter.com/InvArchNetwork

--

--